Спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі з землетрасеннем у правінцыі Ізмір.
"Вялікім смуткам і жалем адгукнулася ў беларускім грамадстве сумная навіна аб разбуральным землетрасенні, якое прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр і моцных разбурэнняў у турэцкай правінцыі Ізмір", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванне родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй населеных пунктаў.