Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Пранабу Мукерджы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Пранабу Мукерджы, родным і блізкім загінулых у выніку выбухаў у горадзе Джхабуа штата Мадх’я-Прадзеш.

    "З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах", - сказана ў спачуванні.