Спачуванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, усяму расійскаму народу, родным і блізкім загінулых у выніку крушэння самалёта.

    "Паведамленне аб крушэнні пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Растова-на-Доне самалёта "Боінг 737-800", што прывяло да чалавечых ахвяр, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў", - гаворыцца ў спачуванні.