Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з крушэннем самалёта Ту-154 пад Сочы
Беларусь сёння смуткуе разам з Расіяй. Аб гэтым гаворыцца ў спачуванні, якое Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.
"Пачуццё смутку і спагады ахапіла сёння нашу краіну - паведамленне аб крушэнні самалёта Ту-154, які ляцеў з Сочы ў Сірыю, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса. Гэта трагедыя - наш агульны боль, і Беларусь сёння смуткуе разам з Расіяй. У гэту цяжкую хвіліну мы побач, поўнасцю падзяляем гэта страшнае гора", - гаворыцца ў спачуванні.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што вялікую страту панесла і сусветная культура - сярод загінулых члены калектыву праслаўленага Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай Арміі імя А.В.Аляксандрава, у тым ліку і яго мастацкі кіраўнік Валерый Халілаў. "Гэта незаменная страта для расійскага, нашага агульнага, усяго сусветнага мастацтва", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў глыбокія спачуванні ўсяму расійскаму народу, родным і блізкім загінулых.
Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, што адбылася ў Расіі.
Абмежаваны таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя абставіны пры фарміраванні эфіру.