Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну спачуванні ў сувязі з гібеллю людзей пры выбуху газу ў жылым доме на Сахаліне.

    "У Беларусі з пачуццём глыбокага болю ўспрынялі вестку аб трагічнай гібелі людзей пры выбуху бытавога газу ў жылым доме ў пасёлку Тымаўскае на Сахаліне", - гаворыцца ў спачуванні.

    Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка перадаў словы шчырай спагады і спачуванне родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.