Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну спачуванне ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей у выніку вялікага пажару ў кафэ "Палігон" горада Кастрамы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі гэту вестку.
"Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.