Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з трагедыяй у Разанскай вобласці.

    "Глыбокім смуткам адгукнулася ў сэрцах беларусаў вестка аб здарэнні на вытворчасці пораху ў Разанскай вобласці, якое забрала чалавечыя жыцці. Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні Вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, а таксама родным і блізкім ахвяр гэтай трагедыі", - гаворыцца ў спачуванні.