Спачуванне Прэзідэнту Пакістана Арыфу Алві
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Пакістана Арыфу Алві ў сувязі са шматлікімі ахвярамі страшэннай трагедыі на чыгунцы ў правінцыі Сінд.
Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы падтрымкі дружалюбнаму пакістанскаму народу, шчырыя спачуванні - родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у аварыі.