Спачуванне Прэзідэнту Непала Раму Чандру Паудзелю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Непала Раму Чандру Паудзелю ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку землетрасення.

    "З пачуццём глыбокага болю ў Рэспубліцы Беларусь даведаліся аб вялікай колькасці ахвяр у выніку землетрасення ў Непале", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Непала, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хуткага выздараўлення ўсім пацярпелым.