Спачуванне Прэзідэнту Мексікі Энрыке Пенья Ньета

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексікі Энрыке Пенья Ньета ў сувязі з ахвярамі землетрасення на поўдні краіны.

    "Беларускі народ і я асабіста шчыра спачуваем родным загінулых і пацярпелым у выніку разбуральнага землетрасення на поўдні Мексікі. Мы падзяляем смутак мексіканскага народа, жадаем хутчэйшага выздараўлення параненым і вяртання да звычайнага ладу жыцця", - гаворыцца ў спачуванні.