Спачуванне Прэзідэнту Мексікі Андрэсу Мануэлю Лопесу Абрадору

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексікі Андрэсу Мануэлю Лопесу Абрадору, родным і блізкім загінулых пры крушэнні метрамоста ў Мехіка.

    "У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх пацярпелых і чалавечых ахвярах у выніку трагічнага здарэння ў метрапалітэне мексіканскай сталіцы", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў выздараўлення параненым і хутчэйшай ліквідацыі наступстваў гэтай разбуральнай аварыі.