Спачуванне Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета ў сувязі з ахвярамі ў выніку паводкі і апоўзняў, выкліканых трапічным ураганам "Эрл".

    "У гэты цяжкі час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Вам, родным і блізкім загінулых, усім, хто пацярпеў ад удару стыхіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.