Спачуванне Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву ў сувязі з ахвярамі авіякатастрофы.

    "У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб крушэнні авіялайнера "Боінг-747" у раёне Бішкека, якое абарвала мноства чалавечых жыццяў, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - У гэту цяжкую хвіліну мы падзяляем з дружалюбным народам Кыргызстана боль і гора, прычыненыя трагедыяй. Выказваю шчырыя спачуванні і падтрымку родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым".