Спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці.

    "З пачуццём глыбокага болю ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб трагічнай гібелі людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці Казахстана, - гаворыцца ў спачуванні. - Беларусы смуткуюць разам з усім казахстанскім народам, падзяляюць цяжар напаткаўшай бяды і гора незаменных страт".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых шахцёраў, а пацярпелым пажадаў найхутчэйшага аднаўлення.