Спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву.

    "Беларускі народ з трывогай успрыняў драматычныя падзеі, якія адбыліся ў брацкім Казахстане. Арганізаваная на вашу краіну атака бандафарміраванняў, што прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр і разбурэнняў, чарговы раз паказала ўсім нам страшэнную пагрозу, якую нясе свету міжнародны тэрарызм. Відавочна падрыўная мэта экстрэмістаў - дэстабілізаваць шматнацыянальны Казахстан, пасеяць хаос, развязаць у краіне братазабойчую вайну для ўчынення антыканстытуцыйнага перавароту і змянення палітычнага курсу", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь ужо сутыкалася з такім выклікам, таму разумее ўсю вастрыню існуючай сітуацыі і каласальную адказнасць за лёс краіны, якая лягла на плечы яе кіраўніцтва.

    "Найцяжэйшыя выпрабаванні, якія выпалі брацкаму народу Казахстана, беларусы перажываюць як уласную трагедыю. Мы выказваем надзею на хутчэйшае ўсталяванне міру і спакою на казахстанскай зямлі і гатовы ўсяляк садзейнічаць стабілізацыі сітуацыі", - запэўніў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка папрасіў Касым-Жамарта Такаева перадаць словы глыбокай спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.