Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з тэрактам у горадзе Кхар.

    "З вялікім смуткам у Беларусі даведаліся пра трагедыю ў Кхары, якая забрала жыцці і пакалечыла мноства мірных грамадзян. Наша краіна рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму. Бесчалавечны акт у Кхары напярэдадні ўсеагульных выбараў - гэта атака на міжнародныя асновы дэмакратыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Кіраўнік дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту і ўсім жыхарам Пакістана, накіраваў словы падтрымкі і спагады тым, хто страціў родных і блізкіх у выніку гэтага жудаснага злачынства, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым.