Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі з гібеллю мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар.
"З вялікім смуткам у Беларусі даведаліся пра гібель мусульманскіх вернікаў у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта ў горадзе Пешавар, - гаворыцца ў спачуванні. - Гэтаму злачынству няма і не можа быць ніякага апраўдання. Рашуча асуджаем любыя праявы агрэсіі, нецярпімасці і экстрэмізму ў якасці сродкаў для дасягнення сваіх мэт. Перакананы, што ўсе вінаватыя панясуць адпаведнае іх учынку пакаранне".
Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Пакістана і грамадзянам гэтай краіны. Беларускі лідар адрасаваў словы падтрымкі і спачування родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні найхутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым у трагедыі.