Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфу Алві ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта гэтай краіны Мамнуна Хусейна. 

    "З вялікім смуткам у Беларусі даведаліся пра смерць былога Прэзідэнта Пакістана Мамнуна Хусейна - палітыка, які зрабіў значны ўклад у развіццё Пакістана, а таксама ў пабудову дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Ад імя народа Беларусі і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка папрасіў перадаць спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім Мамнуна Хусейна.