Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіму Раісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіму Раісі ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку серыі выбухаў у час жалобных мерапрыемстваў у горадзе Кермане.

    "З глыбокім болем і смуткам у Беларусі ўспрынялі вестку аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку серыі выбухаў у час жалобных мерапрыемстваў у горадзе Кермане, - гаворыцца ў спачуванні. - Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае любыя праявы экстрэмізму і тэрарызму. Тое, што адбылося, з'яўляецца злачынствам, якое моцна парушае мір і бяспеку не толькі ў Іране, але і ва ўсім рэгіёне".

    Ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў спачуванні сем'ям загінулых, пажаданні хутчэйшага вызадараўлення пацярпелым, а таксама адрасаваў словы падтрымкі Прэзідэнту Ірана і народу гэтай краіны.