Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну і Прэм'ер-міністру гэтай краіны Навазу Шарыфу, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў шпіталі горада Квета.

    "Мноства мірных жыхароў Пакістана сталі ахвярамі тэрарыстаў, учынкі якіх грунтуюцца на крыві і страху. Такія метады ніколі не знойдуць апраўдання", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.