Спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху ў сувязі з ахвярамі пры тэракце ў Багдадзе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху, родным і блізкім загінулых у выніку бесчалавечнага тэрарыстычнага акта на рынку ў горадзе Багдадзе, які прывёў да шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
"Беларусь рашуча асуджае тэрарызм і экстрэмізм ва ўсіх формах і праявах. Заклікаем міжнародную супольнасць да эфектыўных крокаў па процістаянні гэтым небяспечным выклікам сучаснасці", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
"Падзяляю Ваш смутак, спадзяюся на хутчэйшае выздараўленне ўсіх параненых, а таксама на ўсталяванне трывалага міру і грамадзянскай згоды ў Іраку", - гаворыцца ў спачуванні.