Спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду ў сувязі са смерцю вядомага дзеяча гэтай краіны Пранаба Кумара Мукерджы.

    "З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб смерці выдатнага сына Індыі, вядомага палітычнага і навуковага дзеяча, былога кіраўніка дзяржавы Пранаба Кумара Мукерджы", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Раму Натху Кавінду, родным і блізкім памерлага, а таксама ўсім грамадзянам Індыі.