Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта авіякампаніі Lion Air.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку трагедыі ўспрынялі ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам.

    Аляксандр Лукашэнка адрасаваў словы падрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму народу Інданезіі.