Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку крушэння пасажырскага самалёта авіякампаніі Sriwijaya Air паблізу Джакарты.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў самыя шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму народу Інданезіі.