Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку паводкі ў Тбілісі.

    "У Беларусі з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб страшэнных наступствах паводкі, што прывяла да чалавечых ахвяр і разбурэння", - гаворыцца ў спачуванні.