Спачуванне Прэзідэнту Філіпін Радрыгу Дутэртэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Філіпін Радрыгу Дутэртэ ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку ўзрываў у час службы ў каталіцкім саборы ў горадзе Хола.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі даведаліся аб здарэнні з глыбокім болем і смуткам. "Мы асуджаем любыя праявы тэрарызму. Бязлітаснае забойства людзей - гэта злачынства, якому ніколі не будзе даравання", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.