Спачуванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, родным і блізкім загінулых пры тэрактах у Танце і Александрыі.
"Да глыбіні душы ўзрушаны выбухамі ў Танце і Александрыі, у выніку якіх загінула і пацярпела вялікая колькасць егіпецкіх грамадзян. Беларусы падзяляюць боль і гора сем'яў ахвяр і смуткуюць разам з народам Егіпта, - гаворыцца ў спачуванні. - Асабліва раніць тое, што гэта здарылася ў дзень, калі егіпецкія хрысціяне з іх аднаверцамі ва ўсім свеце адзначаюць свята Вербнай нядзелі".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што забойства людзей і запалохванне грамадства не могуць быць сродкам дасягнення ніякіх мэт. "Тое, што адбылося, пацвярджае неабходнасць рашучага і салідарнага процідзеяння радыкальным групоўкам і іх ідэалогіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.