Спачуванне Прэзідэнту Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Эфіопіі Сахле-Ворк Зеўдэ ў сувязі з крушэннем самалёта "Эфіопскіх авіяліній".

    "З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку крушэння пасажырскага самалёта авіякампаніі "Эфіопскія авіялініі" паблізу горада Дэбрэ-Зэйт", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы таксама перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых у гэтай авіякатастрофе.