Спачуванне Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку трагедыі на гары Мерон. 

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта сумнае паведамленне глыбокім болем адгукнулася ў беларускім грамадстве, асабліва паведамленні аб гібелі дзяцей.

    Кіраўнік дзяржавы перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.