Спачуванне Прэзідэнту Дамініканскай Рэспублікі Луісу Радольфа Абінадэру Карону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Дамініканы Луісу Радольфа Абінадэру Карону ў сувязі са стыхійным бедствам у краіне.

    "У Рэспубліцы Беларусь з болем і смуткам успрынялі вестку аб стыхійным бедстве ў Дамініканскай Рэспубліцы. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пацярпелым ад надзвычайна моцных дажджоў і паводак", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Дамініканскай Рэспубліцы хутчэйшага аднаўлення ад наступстваў трагічнага здарэння.