Спачуванне Прэзідэнту Чарнагорыі Міла Джуканавічу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне Прэзідэнту Чарнагорыі Міла Джуканавічу ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку трагедыі ў горадзе Цэціне.

    "У Рэспубліцы Беларусь з вялікім болем і смуткам успрынялі вестку аб трагедыі ў горадзе Цэціне, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр", - гаворыцца ў спачуванні.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка накіраваў глыбокія спачуванні і шчырыя словы падтрымкі Прэзідэнту Чарнагорыі, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.