Спачуванне Прэзідэнту Буркіна-Фасо Року Марку Крысціяну Кабарэ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту
Буркіна-Фасо Року Марку Крысціяну Кабарэ, родным і блізкім загінулых у выніку
тэрарыстычнага акта ў горадзе Уагадугу. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў
пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і словы падтрымкі ўсяму народу
Буркіна-Фасо.
"Беларусь рашуча асуджае тэрарыстычныя дзеянні супраць бязвінных грамадзян і любыя формы праяўлення экстрэмізму", - гаворыцца ў спачуванні.
"Беларусь рашуча асуджае тэрарыстычныя дзеянні супраць бязвінных грамадзян і любыя формы праяўлення экстрэмізму", - гаворыцца ў спачуванні.