Спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку прарыву плаціны ў штаце Мінас-Жэрайс.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынялі з глыбокім сумам. "У гэтыя цяжкія хвіліны мы падзяляем разам з вамі боль і гора незаменнай страты", - падкрэсліў ён.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні і перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых.