Спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару ў сувязі з жахлівай прыроднай катастрофай у горадзе Петропаліс штата Рыа-дэ-Жанэйра.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сумнае паведамленне аб гібелі мноства людзей болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў. Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама аднаўлення разбуранай стыхіяй інфраструктуры.