Спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву ў сувязі з гібеллю людзей пры крушэнні ваеннага верталёта.
"З глыбокім смуткам у Беларусі ўспрынялі вестку аб крушэнні ваеннага верталёта Дзяржаўнай пагранічнай службы Азербайджана, у выніку якога загінулі людзі", - гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў шчырыя спачуванні, словы падтрымкі і спагады сем'ям, родным і блізкім загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.