Спачуванне Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыду Тэбуну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыду Тэбуну ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку лясных пажараў.
     
    "З глыбокім смуткам і болем успрынялі ў Беларусі паведамленні пра бедства, якое здарылася з вашай краінай, шматлікія чалавечыя ахвяры і страты, выкліканыя ляснымі пажарамі", - гаворыцца ў спачуванні.
     
    Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста адрасаваў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі алжырскаму лідару і народу гэтай краіны, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.