Спачуванне Прэм'ер-міністру Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Тэрэзе Мэры Мэй
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэм'ер-міністру Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Тэрэзе Мэры Мэй, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Вялікабрытаніі.
"З глыбокім болем і смуткам у Беларусі ўспрынялі паведамленне аб чалавечых ахвярах у выніку тэрарыстычнага акта каля парламента Вялікабрытаніі - у самым цэнтры Лондана", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
"З глыбокім болем і смуткам у Беларусі ўспрынялі паведамленне аб чалавечых ахвярах у выніку тэрарыстычнага акта каля парламента Вялікабрытаніі - у самым цэнтры Лондана", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.