Спачуванне Прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу і ўсім пакістанцам у сувязі з тэрактам 12 лістапада.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што паведамленне аб чарговым злачынстве тэрарыстаў у Пакістане, якія атакавалі мірных грамадзян у мусульманскай святыні Шах Нурані, выклікала боль і абурэнне.

    "Няма ніякага апраўдання тым, хто шляхам масавага насілля спрабуе дасягнуць сваіх мэт. Упэўнены, што такія дзеяннi не зломяць волю кіраўніцтва і народа дружалюбнага нам Пакістана", - гаворыцца ў спачуванні.