Спачуванне Прэм'ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Навазу Шарыфу
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэм'ер-міністру
Ісламскай Рэспублікі Пакістан Навазу Шарыфу, родным і блізкім загінулых у выніку
тэрарыстычнага акта ў паліцэйскім каледжы горада Квета.
"У Беларусі з вялікім смуткам і болем у сэрцы даведаліся пра тэрарыстычную атаку на трэніровачны цэнтр паліцэйскага каледжа горада Квета", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што бязлітаснае забойства людзей - злачынства, якому ніколі не будзе даравання. "Упэўнены, што мужны пакістанскі народ з годнасцю перажыве гэта выпрабаванне, а арганізатары жудаснага ўчынку будуць пакараны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.