Спачуванне Прэм'ер-міністру Рэспублікі Гаіці Арыэлю Анры
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Беларусі і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Рэспублікі Гаіці Арыэлю Анры ў сувязі са страшэнным прыродным бедствам, што адбылося ў краіне.
"Паведамленне пра моцнае землетрасенне, якое прывяло да гібелі вялікай колькасці людзей, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў. Мы глыбока спачуваем усім тым, хто ў выніку катастрофы страціў сваіх блізкіх і родны прыстанак. Жадаем хутчэйшага выздараўлення параненым, стойкасці і сілы духу ўсяму гаіцянскаму народу", - гаворыцца ў спачуванні.