Спачуванне Наследнаму прынцу Дзяржавы Кувейт шэйху Навафу аль-Ахмеду аль-Джаберу ас-Сабаху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Наследнаму прынцу Дзяржавы Кувейт шэйху Навафу аль-Ахмеду аль-Джаберу ас-Сабаху ў сувязі са смерцю Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха.

    "У Беларусі з вялікім смуткам атрымалі сумнае паведамленне аб смерці Вашага брата - Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што шэйх аль-Сабах увайшоў у гісторыю сваёй краіны як мудры і клапатлівы кіраўнік. "Ён назаўсёды застанецца ў нашай памяці міжнародным лідарам, які быў гатовы працягнуць руку гуманітарнай дапамогі іншым народам", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў Наследнаму прынцу Дзяржавы Кувейт і ўсім жыхарам гэтай краіны глыбокія спачуванні і словы падтрымкі.