Спачуванне народу Украіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народу Украіны ў сувязі са значнай колькасцю ахвяр у выніку пажару ў доме састарэлых у Харкаве.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аб гэтай трагедыі ў Беларусі даведаліся з пачуццём глыбокага смутку.
"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста шлю шчырыя словы спачування і падтрымкі ўсяму ўкраінскаму народу, родным і блізкім загінулых, а таксама жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.