Спачуванне народу Рэспублікі Карэя ў сувязі з ахвярамі паводак

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Рэспублікі Карэя ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і маштабнымі разбурэннямі, выкліканымі паводкамі.

    "У Рэспубліцы Беларусь з вялікай трывогай і спачуваннем успрынялі навіны аб шматлікіх чалавечых ахвярах і маштабных разбурэннях, выкліканых паводкамі ў Рэспубліцы Карэя, - гаворыцца ў спачуванні. - Ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіроўваю ўсім карэйцам і сем'ям загінулых глыбокія спачуванні. Перадаю словы шчырай падтрымкі і пажаданні выздараўлення пацярпелым".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў надзею на хуткае аднаўленне знішчанай стыхіяй інфраструктуры і вяртанне да нармальнага ладу жыцця пацярпелых рэгіёнаў.