Спачуванне народу Федэратыўнай Рэспублікі Германія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне народу Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку катастрафічнай паводкі.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі гэта трагічнае паведамленне. "У гэты цяжкі час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю словы салідарнасці, шчырай спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама жадаю хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.