Спачуванне народу Афганістана ў сувязі з ахвярамі землетрасення
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні народу Афганістана ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і маштабнымі разбурэннямі ў выніку землетрасення ў шэрагу правінцый на паўднёвым усходзе краіны.
"Ад імя беларускага народа перадаю шчырыя словы спачування і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні выздараўлення ўсім параненым, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Спадзяёмся на хуткае пераадоленне наступстваў гэтай трагедыі і вяртанне да звычайнага ладу жыцця пацярпелага рэгіёна".