Спачуванне кіраўніцтву расійскіх тэлекампаній, прадстаўнікі якіх сталі ахвярамі авіякатастрофы

    Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні кіраўніцтву расійскіх тэлекампаній, прадстаўнікі якіх сталі ахвярамі авіякатастрофы над Чорным морам, а таксама родным і блізкім загінулых журналістаў.

    Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што важнасць прафесіі тэлежурналіста ў наш час пераацаніць цяжка, і тым больш балюча страчваць лепшых яе прадстаўнікоў, тых, хто любімай справе служыць да апошняй секунды.