Спачуванне Каралю Бахрэйна шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Каралю Бахрэйна шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе ў сувязі са смерцю Прэм'ер-міністра краіны Халіфы бен Сальмана аль-Халіфы.
"Яго Каралеўская Высокасць Прынц Халіфа, які 50 гадоў аддана служыў сваёй краіне на пасадзе кіраўніка ўрада, назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю Бахрэйна як мудры дзяржаўны дзеяч, а ў нашай памяці застанецца выдатным сынам бахрэйнскага народа", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шчырыя словы спачування і падтрымкі шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе і ўсім жыхарам Бахрэйна.