Спачуванне Каралю Тайланда Пуміпону Адульядэту
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў словы спачування і падтрымкі Каралю Тайланда Пуміпону Адульядэту, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку выбуху ў горадзе Бангкоку, а таксама ўсяму тайландскаму народу.