Спачуванне Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II.

    "Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні Вам, членам Вашай сям'і і ўсім грамадзянам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў сувязі са смерцю Яго Высокасці Прынца Філіпа, Герцага Эдынбургскага, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Значны дзяржаўны дзеяч, заснавальнік шматлікіх грамадскіх ініцыятыў, Прынц Філіп унёс важкі ўклад ва ўмацаванне Злучанага Каралеўства. З'яўляючыся актыўным да апошняга дня, ён прысвяціў жыццё годным справам і служэнню людзям, а таксама аказаў бязмежную падтрымку сваёй краіне". 

    Як падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі, асабліва балюча, калі ідуць з жыцця ветэраны. "Прынц Філіп праявіў выключныя мужнасць і адвагу ў гады Другой сусветнай вайны. Усхваляем подзвіг Яго Каралеўскай Высокасці ў час барацьбы супраць фашызму", - гаворыцца ў спачуванні. 

    "Падзяляю Ваша гора і спадзяюся, што народ Злучанага Каралеўства здолее мужна перанесці гэту незаменную страту", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.