Спачуванне губернатару Чалябінскай вобласці Расіі Барысу Дуброўскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні губернатару Чалябінскай вобласці Расіі Барысу Дуброўскаму, родным і блізкім загінулых пры выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб трагедыі, якая здарылася ў Магнітагорску.

    "Велізарны боль ад незаменных страт напоўніў сэрцы ўсіх беларусаў. Мы смуткуем разам з брацкім расійскім народам і падзяляем цяжар напаткаўшай яго бяды", - гаворыцца ў спачуванні.